Ніва № 28 (2983), 14 ліпея 2013 г.

Урок талерантнасці ад Рэмарка

Юрка БУЙНЮК

Свайго часу я перачытаў усе кнігі вядомага нямецкага пісьменніка Эрыха Марыі Рэмарка (Erich Maria Remarque). Хаця творчасць Рэмарка прыпадае на 20-40-я гады ХХ стагоддзя, то гэты пісьменнік на добрую справу стаў папулярны пасля сваёй смерці ў 70-х гадах ХХ стагоддзя. Чаму Гітлер так узненавідзеў свайго родзіча, якога кнігі публічна паліў, а Рэмарка выслаў на вечную эміграцыю? Дарэчы, Гітлер Рэмарка ўважаў за французскага жыда, хаця папраўдзе Рэмарк быў немцам з французскімі каранямі. Гітлер ненавідзеў пісьменніка за сапраўднае адлюстраванне нацысцкай сістэмы, якая распальвала нянавісць немцаў не толькі да нацыянальных меншасцей, але і да саміх сябе. На фундаментах прапаганды ўзрастала таталітарная сістэма, якая прасочвала погляды кожнага грамадзяніна. У рамане „Трыумфальная арка” Рэмарк адлюстроўвае эміграцыю нямецкай інтэлігенцыі ў Францыю. Галоўны герой рамана — лекар, які працуе нелегальна, без кантракта, не мае сталага месца пражывання, цэлы час мяняе свае пашпартныя даныя. Пераломам у бедным жыцці адзінокага лекара становіцца італьянка. Трагізм іх кахання заключаецца ў хваробе жанчыны. Яна хварэе на рак, што даводзіць каханую лекара да смерці. Раман паказвае цяжкія абставіны, у якіх пражывае лірычны герой. За нямецкімі эмігрантамі, ворагамі фашысцкага рэжыму, сочаць агенты, які ловяць ворагаў фюрэра Гітлера. Галоўнага героя рамана „Трыумфальная арка” пераследуюць успаміны перажыванняў, якія лекар перанёс у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF