Ніва № 28 (2983), 14 ліпея 2013 г.

Парад-але

Віктар САЗОНАЎ

Парад, прысвечаны Дню Незалежнасці, прайшоў надзвычай пампезна. Гэта ў нас умеюць. Як гаворыцца, хто на што вучыўся. За апошнія два дзесяткі гадоў у Беларусі ўлада добра навучылася двум рэчам: устрайваць парады і разганяць акцыі.

Але апошні парад быў сапраўды нечым адметным. Такога ў Беларусі не было даўно. Менавіта таму і зрабіў гэты парад такі моцны інфармацыйны выбух. Праўладныя СМІ ўзахлёб яго расхвальвалі, інтэрнэт-садружнасць з такім жа імпэтам разнесла ўсё ў парашок. Як толькі яго не называлі. І парадам падчас чумы, і марнатраўствам, і бессэнсоўным выкідваннем грошай на вецер, і камедыйным канцэртам, і нават гульнёй у салдацікі. Але былі і станоўчыя меркаванні. Прагучала і такая думка, што ўсё, што робіцца пад дэвізам незалежнасці, ёсць справай добрай.

З чумой усё зразумела. Мелася на ўвазе афрыканская чума свіней. І хоць называецца яна афрыканскай, завезлі яе нібыта з Расіі. Як і ўсё негатыўнае для нас. Свінні дохнуць, свіней забіваюць, колюць, рэжуць, замарожваюць і рыхтуюцца скарыстаць у будучым, што прыводзіць да лагічнай высновы, што і афрыканская хвароба з Расіі таксама кансервуецца і захоўваецца для будучых часоў. Таму можна меркаваць, што свінні будуць дохнуць прыкладна з такой жа перыядычнасцю, як праводзяцца парады.

А вось грошай дарэмна людзі шкадуюць. Я дык ні кроплі іх не шкадую. Усё адно яны ні ў якім разе не дасталіся б тым, хто пра іх так маркоціцца. Якая розніца як улада скарыстае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF