Ніва № 28 (2983), 14 ліпея 2013 г.

Еўравелапрабег, на якім знік бел-чырвона-белы сцяжок!

Ганна КАНДРАЦЮК

Ануфры Рамановіч, перад тым як прыаздобіў свой ровар бел-чырвона-белым сцяжком, і далучыў да еўравелапрабегу, паведаміў СМІ. Раніцай 1 ліпеня г.г. нішто не прадказвала, што ў элегантнай кампаніі, якую прывіталі ўлады горада, адбудзецца гвалт над бел-чырвона-белым сцяжком. Наадварот, веласіпедыст (ён палітычны ўцякач, намеснік старшыні Савета нацыянальнага адраджэння Беларусі, зараз пражывае ў Беластоку), дзень раней гуляў з беларускай камандай на банкеце ў Суражы.

Пасля абеду мы пачулі трывожны званок. Усхваляваны Ануфры Рамановіч паведамляў, недзе з акраін Беластока: „Сарвала з майго веласіпеда бел-чырвона-белы сцяг. Калі я стаў пратэставаць, да яе наблізіўся фацэт у куртцы з каманды „Калабок” і пачаў са злосцю рваць сцяг. Гэта я лічу актам насілля ў адносінах да мяне”...

„А хто тая жанчына, якая сарвала ваш бел-чырвона-белы сцяжок?” — дапытваліся мы.

„А, гэта, яна з брэсцкага клуба „Калабок”. Беларуска. Яе ровар быў пазначаны чырвона-зялёным сяцяжком і быў падпісаны „Ірэна”.

„А чаму „Ірэна” а не „Ірына”, яна ж з Берасця?

„А хто яе ведае, — нервова адрэзаў Рамановіч і з надзеяй у голасе дадаў: — О, едзе да нас паліцыя”.

* * *

Беластоцкая паліцыя з’явілася як на пажар, у баявітым настроі. Іх прыезд і асабліва прысутнасць журналістаў навялі мабілізацыю і крайнюю асцярожнасць у радах каманды „Калабка”. Раптам з натоўпу аб’явіўся мужчына, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF