Ніва № 27 (2982), 7 ліпея 2013 г.

Адсвяткавалі 30-годдзе Беларускага музея ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Зараз на той тэрыторыі Беласточчыны, дзе кампактна пражываюць беларусы, музейныя экспанаты можна ўбачыць у школьных і гмінных рэгіянальных ізбах, прыватных музеях, якія засноўваюць уласнікі агратурыстычных кватэр, у прыхадскім музеі „Бацькаўшчына” ў Рыбалах, у Студзіводскім музеі малой айчыны, ці часова ў Ратушным музеі ў Бельску-Падляшскім. Аднак сімвалам музейнай актыўнасці беларусаў у Польшчы быў і надалей з’яўляецца Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы. Атаясамліваецца ён перадусім з яго галоўным будаўніком Канстанцінам Майсенем, які ажно да сваёй хваробы вельмі многа клапаціўся пра пабудову, а пасля абсталёўванне і дзейнасць Беларускага музея і на прывезеным з Беларусі „рафіку” з’ездзіў са сваімі памочнікамі ўсю тэрыторыю, дзе жывуць беларусы, збіраючы даўнія прылады працы і вырабы для будучага музея. Зараз экспанаты прэзентуюцца ў ім на прафесійна падрыхтаваных пастаянных экспазіцыях. Белмузей арганізаваў таксама шматлікія часовыя мастацкія выставы, майстар-класы, музычныя канцэрты, спектаклі, агляды беларускіх фільмаў, сустрэчы з літаратарамі, гісторыкамі і грамадскімі дзеячамі. Па нашых вёсках і на музейнай плошчы ладзіў ён беларускія фэсты, а ад двух гадоў арганізуе беларускі этнаграфічны фестываль „Культура на музейных сходах”. Музей, у якім працуе вялікая бібліятэка, наведваюць мясцовыя і прыезджыя беларусы, а таксама турысты.

9 чэрвеня 2013 года ў кіназале (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF