Ніва № 27 (2982), 7 ліпея 2013 г.

У Агароднічках гуляюць

Міра ЛУКША

Агароднічкі ў Супрасльскай гміне — вёска ў васьмі кіламетрах ад Беластока, едучы хвілін праз дзесяць-пятнаццаць ледзь заўважыш, што ты апынуўся ў сяле. Добра тут пабудавацца — рукой падаць у Беласток. І «адпачынкова» тут: сапраўдныя горы (ну, можа горкі). На раскапанай жвіроўні быў тут сапраўдны сноўпарк. У 2004 годзе праводзіўся тут першы агульнапольскі чэмпіянат па гарналыжным спорце. Быў гарналыжны схіл, які прыцягваў беластачан, вышынёю ў 200 метраў, штучна заснежваны і асветлены. На гару лыжнікі ўцягваліся пад’ёмнікам-орчыкам. Лыжны пад’ёмнік ужо разабраны. А людзі і цяпер ахвотна прыязджаюць на азёрцы, што засталіся па жвіровых кар’ерах.

Уласнікам асяродка ў Агароднічках было Падляшскае згуртаванне інвалідаў «Старт». Але ж

уласнікам гэтай тэрыторыі

з’яўляецца Супольнасць вёскі Агароднічкі — «wspólnota gruntowa» вёскі. І гатова за яе змагацца.

Супольнасць разам з Гмінным асяродкам культуры, спорту і адпачынку ў Супраслі цяпер арганізуе свае мерапрымествы, між іншым, сямейныя пікнікі «Спяванкі». Але гміна дала ў гэты раз на мерапрыемства толькі 400 злотых. Калі б не спонсары, радны Даніла Садоўскі, Клуб вясковых гаспадынь (і яго ўнукі), дык на мерапрыемства, на якое з’ехалася шмат гасцей і з Беластока, не лічыўшы выступаючых з іншых гмін, было б вельмі сціпла...

— І нават сорамна! — кажа ўсюды непаседная Ліда Матэйчук, амаль тры дзесяткі гадоў тут лістаношка, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF