Ніва № 27 (2982), 7 ліпея 2013 г.

Свята беларускай культуры пад тэатрам

Міра ЛУКША

У Беластоку 23 чэрвеня адбылося дваццаць восьмае Свята беларускай культуры. На сцэне перад Драмтэатрам імя Аляксандра Вянгеркі паказалі сваё песеннае і танцавальнае майстэрства салісты і калектывы з Падляшша і госці з Беларусі. Як адзначыў старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Ян Сычэўскі, арганізатар імпрэзы, гэтае мерапрыемства з’яўляецца магчымасцю наблізіць беларускую культуру да жыхароў Беластока. У гэты дзень па ўсім Беластоку адбываліся імпрэзы, звязаныя з Днямі Беластока (таму гэтае месца было запрапанавана на свята арганізатарам), і пад канец канцэрта сотні іншых слухачоў набрыло на расспяваны беларускі пляц. Не перапужаў аматараў беларускай песні ні праліўны дождж амаль да пачатаку мерапрыемства, залітыя крэслы, пастаянная імжаўка і ўздыманыя ветрам туманы пялёсткаў язміну. Свята ўдалося. Таксама дзякуючы падтрымцы міністра адміністрацыі і лічбавізацыі, Маршалкоўскай управы Падляшскага вяаводства, горада Беластока, Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы. Фэст, аколены нашымі гімнамі «Мой Беластоцкі край» і фінальным «Люблю наш край», быў сапраўдным другім фестывалем беларускай песні (больш за 350 удзельнікаў). Доўжыўся ён больш за чатыры гадзіны, хаця кожны выканаўца спяваў толькі адну песню. Яшчэ каля дваццатай гадзіны пляц не пусцеў. Гледачы набывалі таксама кружэлкі ансамбляў, рукадзелле беластоцкіх і гродзенскіх майстроў, кнігі з подпісамі аўтараў з літаб’яднання (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF