Ніва № 27 (2982), 7 ліпея 2013 г.

Беларускія песні і мясцовыя традыцыі ў агракватэры «Подрэчаны»

Аляксей МАРОЗ

Юры Анопюк разам з жонкай Галенай вядуць на бацькаўскім панадворку ў Падрэчанах агратурыстычную гаспадарку з улікам нашых традыцый і беларускай культуры. У клуні сарганізавалі яны экспазіцыю земляробчых прылад працы. Турысты адпачываюць у іх агратурыстычнай кватэры таксама з за яе распалажэння. Драўляны дом і гаспадарчыя будынкі, што знаходзяцца побач дарогі з Падрэчанаў у Локніцу, акружаны лесам, а непадалёк ад прыгожага панадворка цячэ рэчка. Сельскагаспадарчыя экспанаты цікавыя таксама школьнай моладзі. Войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк агратурыстычную кватэру спадарства Анопюкаў, якую яны назвалі па-свойму «Подрэчаны», паказвае госцям, якія здзяйсняюць афіцыйныя візіты ў Чыжы. Гайнаўскаму белмузею запрапанаваў ён наладзіць беларускі фэст менавіта на панадворку гэтай агракватэры, бо тут зручнае месца для выступленняў вакальных калектываў і для танцаў. Жыхары Чыжоўскай гміны і наваколля з’ехаліся 16 чэрвеня на панадворак спадарства Анопюкаў, каб паслухаць беларускія песні ў выкананні вядомых гуртоў у рамках фэсту «І тут жывуць людзі», які наладзіў Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, у супрацоўніцтве з чыжоўскім войтам і мясцовым асяродкам культуры. Вечарам была наладжана вясковая забава. Галена і Юры Анопюкі атрымалі з рук войта Юрыя Васілюка дыплом прызнання за дзейнасць у карысць грамадства Чыжоўскай гміны і юбілейны альбом, прымеркаваны да 500-годдзя Падляшскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF