Ніва № 26 (2981), 30 чэрвеня 2013 г.

На Ушэсце маліліся, спявалі і танцавалі

Аляксей МАРОЗ

Святкаванне Узнясення Гасподняга на Гайнаўшчыне, якое ў народзе называюць Ушэсцем, асабліва адзначаецца ў Кленіках, Арэшкаве і Новым Беразове, у якіх цэрквы з такім названнем. Сёлета Ушэсце выпала 13 чэрвеня. У кленіцкай царкве ў час літургіі разам са святарамі і вернікамі маліліся госці з Беларусі, а канкрэтна са Спорава Бярозаўскага раёна. Прыехалі яны на фестываль «Там по маёвуй росі», які сёлета моцна расцягнуты ў часе, і наведалі Кленікі па запрашэнню настаяцеля праваслаўнага прыхода протаіерэя Аляксандра Высоцкага і прыхаджан. Пасля абеду госці хадзілі ў карагодзе па вёсцы, спявалі песні і танцавалі.

— З ініцыятывай завітаць у Кленіцкі прыход выйшаў Дар’юш Анхімюк з Дома апекі ў Кожыне, у якім раней мы выступалі з народным рэпертуарам. Мы ўдзячны айцу Аляксандру Высоцкаму, які запрасіў нашых гасцей на абед і заапекаваўся імі, — заявіў галоўны арганізатар студзіводскага фестывалю, старшыня музейнага аб’яднання Дарафей Фіёнік.

Прысутны на святкаванні мітрафорны протаіерэй Рыгор Сасна пасля шкадаваўся, што не спыталі беларускіх гасцей ці не схацелі б яны ўключыцца ў спеў у час літургіі. Пасля адпачынку ў карагодзе па вёсцы Кленікі пайшлі фальклорныя калектывы Спораўскага цэнтра культуры і вольнага часу — народны ансамбль «Жураўка» і дзіцячы ансамбль «Жаўручкі», а таксама частка складу студзіводскай «Жэмэрвы». Спевакі і танцоры затрымліваліся побач лавачак, на якіх сядзелі жыхары сяла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF