Ніва № 26 (2981), 30 чэрвеня 2013 г.

Мазаіка ў другі раз

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ужо ў другі раз у Беластоку завершаны конкурс «Падляшская мазаіка.У пошуках супольнасці пагранічча». Конкурс адрасаваны падляшскім вучням і накіраваны на прасоўванне нацыянальнай разнастайнасці рэгіёна і на вывучэнне талерантнасці і міжкультурнага дыялогу ў паўсядзённых адносінах паміж жыхарамі ваяводства, дзе ў апошнія гады назіраецца шэраг актаў расізму і ксенафобіі. Прызначаны былі галоўныя ўзнагароды ў васьмі катэгорыях і вылучаны працы з больш чым дзесяці навучальных устаноў у рэгіёне. Сярод сёлетніх пераможцаў, якія заваявалі першыя прэміі, былі вучні ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім і беларускія дзеці з Дзіцячага садка № 2 у Гайнаўцы.

У гэтым годзе на конкурс былі дасланы 192 жывапісныя і прасторавыя творы, фільмы, мультымедыйныя прэзентацыі, вершы і г.д. ад 42 падляшскіх навучальных устаноў. Некаторыя аўтары — як выявілася ў час цырымоніі ўзнагароджання — прадставілі «комплексныя дзеянні ў даследаванні талерантнасці, адкрытасці і ўзаемаразумення, арганізаваныя на працягу некалькіх месяцаў». Незадоўга да цырымоніі ўзнагароджання адзін са стваральнікаў конкурсу дэпутат Сейма Роберт Тышкевіч, віцэ-старшыня парламенцкай камісіі па замежных справах, заявіў журналістам:

— Ідэю, каб мы ў прасоўванні культурнай разнастайнасці ды цярпімасці і добрага суіснавання на Падляшшы зышлі на ўзровень школ, шырока адобрылі як настаўнікі і бацькі, так і перш за ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF