Ніва № 26 (2981), 30 чэрвеня 2013 г.

Юбілей у гістарычным аспекце

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

21 чэрвеня ў Музеі сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы адбылася навуковая канферэнцыя „Пабужнае Падляшша”. Было гэта чарговае мерапрыемства, прымеркаванае да 500-годдзя Падляшскага ваяводства.

У сапраўднасці Падляшскаму ваяводству складана даць адназначную метрыку, бо ў 1513 годзе адно паўстала ідэя стварэння новай адміністрацыйнай адзінкі і быў назначаны ейны арганізатар, Іван Сапега. А новае, Падляшскае, ваяводства, вылучанае з раней аграмаднага Троцкага, стае на свет шэсць гадоў пазней — у 1520 годзе.

— Мы ўсё вывучаем, чым з’яўляецца Падляшша, — гаварыў прафесар Універсітэта ў Беластоку Адам Дабронскі, — якія яго адносіны да адміністрацыйна-тэрытарыяльных дзяленняў. З чаго ўзялася яго назва; ці ад суседства з ляхамі, ці можа ад таго, што яно — у адрозненне ад іншых зямель Вялікага Княства Літоўскага — было пад ляцкімі законамі? Гэтую зямлю з ходам часу раздзялялі граніцы розных дзяржаў, м.інш. Аўстрыі. Тут пралягалі граніцы, якія і ядналі, і дзялілі. Дэмаграфічнае і культурнае падмацоўванне зямлі прыходзіць з розных напрамкаў. З усходу яно слабне з пачаткам Першай сусветнай вайны, а з канцом Другой і зусім гасне. Мясцовае праваслаўе таксама мяняе свае арыенціры: Русь, Польшча, Расія... Ды і каталіцтва, якое прыходзіць з захаду, пазней падмацоўваецца з усходу — з Вільні і Луцка. Прамысловасць тут паяўляецца па царскай волі і яе дзейнасць накіраваная на ўсходняга карыстальніка. Не сфармаваўся на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF