Ніва № 26 (2981), 30 чэрвеня 2013 г.

Пяты раз „Пазнаем Беларусь”

Міра ЛУКША

Конкурс „Пазнай Беларусь” быў аб’яўлены Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў першы раз на пачатку 2009 года для моладзі, пражываючай у Польшчы, зацікаўленай гісторыяй і культурай Беларусі, яе сучасным жыццём, для актыўных творчых асоб. Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя сярод маладога пакалення беларусаў у Польшчы ведаў пра культуру, гісторыю і сучаснасць Беларусі, садзейнічанне рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі беларускай меншасці ў Польшчы, зацікаўленне грамадскасці праблемай захавання нацыянальнай самасвядомасці сярод беларускай моладзі ў Польшчы. У пятым выпуску конкурсу прынялі ўдзел вучні навучальных устаноў у Польшчы ва ўзросце ад 5 да 19 гадоў, не толькі вывучаючыя беларускую мову.

Да ўдзелу ў конкурсе прыняты былі не толькі працы на беларускай мове. Адзначалася арыгінальнасць і творчы падыход да афармлення. Конкурс праводзіўся пад патранатам Культурнага цэнтра Беларусі, епіскапа Беластоцка-Гданьскай епархіі і медыйным — Радыё Беласток і Тыднёвіка „Ніва”.

Намінацыі конкурсу мелі чатыры ўзроставыя катэгорыі: 5-7, 8-12, 13-15 і 16-19 гадоў. Па кожнай намінацыі вызначаны былі пераможцы па ўзроставых катэгорыях з прысуджэннем дыпломаў першай, другой і трэцяй ступеняў. Конкурс праводзіўся па намінацыях: лепшы малюнак — пластычная праца пра Беларусь; фотаздымак аб Беларусі ці беларусах; літаратурна-паэтычны твор (апавяданні, вершы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF