Ніва № 26 (2981), 30 чэрвеня 2013 г.

Культурная прастора Крынак вачамі Альжбеты Чарэмхі

Іаанна ЧАБАН

Больш за дзесяць гадоў абавязкі дырэктара Гміннага асяродка культуры ў Крынках выконвае Альжбета Чарэмха.

Спадарыня Альжбета, раскажыце як пачалося Ваша сяброўства з культурай.

— Яшчэ ў гады вучобы я рыхтавала і выступала на ўсялякіх школьных мерапрыемствах. Заўсёды мне гэта неяк добра атрымлівалася. Здавён-даўна я таксама спявала ў школьных і касцельных харах. Па сёння падтрымліваю сваім голасам наш мясцовы хор пенсіянераў „Погодна есень” і крыху малодшыя спявачкі з калектыву „Экзіт”. Пасля завяршэння адукацыі мне прыйшлося выбіраць паміж працай у школьніцтве і ў культуры. Такім чынам я трапіла ў Крынскі асяродак культуры.

Ці у Вашай сям’і нехта таксама праяўляў зацікаўленне гэтай стараной жыцця?

— Мая бабуля, Аляксандра Каліньская, якую звалі Алютай альбо Сашкай, была акцёркай. Яна нарадзілася ў 1910 годзе ў Крынках. З аповедаў мамы ведаю, што бабуля вельмі любіла сваю прафесію. Яе крынскі тэатральны калектыў часта выступаў на сцэне Гродзенскага тэатра. Помню з дзяцінства некаторыя тэатральныя ўспаміны таго часу. У адным з гродзенскіх спектакляў прыйшлося ёй адыграць любоўную сцэнку. У глядзельнай зале сядзела мая мама, якая, убачыўшы набліжаючагася да тады маладой Алюты любоўніка, закрычала: „Эй ты, астаў маю маму!”. Нечаканае здарэнне разбавіла публіку да слёз.

Бабуля таксама любіла песні. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF