Ніва № 26 (2981), 30 чэрвеня 2013 г.

Дабрывадскім самадзейнікам — 45!

Уладзімір СІДАРУК

Дзе чуеш спеў туды ідзі, там людзі добрае сэрца маюць; злыя людзі, верце мне, гэтыя ніколі не спяваюць — І. В. Гётэ

У Дабрывадзе, як і ў іншых вёсках Падляшша, шануюць народныя абрады, нацыянальную культуру і прывіваюць любоў да роднага. Няпісаныя правілы закону продкаў перадаюцца тут з пакалення ў пакаленне. У пяцідзесятых гадах сейбітамі роднага ў Дабрывадзе былі тры сужонствы: Якуб з Ольгай, Мікалай з Марыяй ды Даніла з Верай Яўдасюкі. Да кампаніі далучыліся Акуліна Смык, Меланія Крупіч і Анастасія Клімовіч. Гэтыя апошнія вылучаліся галасамі. Несліся песні над дабрывадскай вуліцай у летнія вечары, дзе моладзь збіралася на вячоркі. Спявалі на вясковых забавах, вяселлях і хрысцінах. Асаблівай увагі заслугоўвалі вясельны абрад са здобным караваем, вясеннія агулькі і вяснушкі, калядаванне ў перыяд Божага Нараджэння. Не было тады ні дырыжораў, ні хормайстраў. У супольным спяванні вылучаўся запявала, а на музыках царылі гармонік, бубен, скрыпка і дудка. У дабрывадскай кампаніі жалейкай паспяхова карыстаўся Даніла Яўдасюк...

У 1968 годзе вёску наведалі Славік Місяюк і Ліліяна Сасноўская. Прыехалі з Кляшчэляў на службовым аўтамабілі і прапанавалі арганізаваць самадзейны мастацкі калектыў. Следам за імі з’явіўся Янка Крупа з БГКТ. Сход арганізавалі ў святліцы. Моладзь з Тапаркоў паставіла п’есу „Несцерка”. Адбылася супольная забава. Зерне ўпала на падатлівы грунт. У Дабрывадзе ўзнікла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF