Ніва № 26 (2981), 30 чэрвеня 2013 г.

Адно з двух

Віктар САЗОНАЎ

Зараз у Беларусі праводзіцца вельмі шмат навучанняў ды семінараў для журналістаў. Прычым і для тых, хто працуе на дзяржаўных СМІ, і для тых, каго туды працаўладкоўваць лічаць немэтазгодным. І што самае дзіўнае, і там і там, гавораць прыкладна пра адно і тое ж: пра аб’ектыўнасць як рознабаковую падачу інфармацыі ды незалежнасць сваёй прафесіі. Толькі слова „праўдзівасць” увогуле не гучыць. Такое складваецца ўражанне, што людзі не арыентуюцца, у якім грамадстве яны знаходзяцца ў той момант, калі выконваюць свае прафесійныя абавязкі. Самае страшнае, што многія ўжо панятак „самацэнзура” ўспрымаюць як станоўчую з’яву. І самацэнзуру робяць сінонімам разважлівасці, рознабаковасці інфармацыі і аб’ектыўнасці.

Сродкі масавай інфармацыі людзі па праве ў дэмакратычным грамадстве, і памылкова ў недэмакратычным, называюць чацвёртай уладай. Як сцвярджае „Вікіпедыя”, гэтае словазлучэнне вызначае і саму прэсу, і яе ўплыў у соцыуме. Існуе меркаванне, што журналісты валодаюць вялікай уладай у грамадстве і ўсведамленне гэтай улады павінна спалучацца з пачуццём абавязку перад чытачом. Менавіта гэтым, ды высокім узроўнем дакладнасці і бесстароннасці, а таксама дзякуючы захаванню рупліўцамі пяра правілаў сумленнай гульні, ва ўсе часы яны дамагаліся прызнання і права быць чацвёртай уладай у тым грамадстве, дзе ўжо тры першыя ўлады ёсць.

У краінах, дзе першыя тры ўлады існуюць толькі на паперы, а рэальна ўладарыць толькі адна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF