Ніва № 25 (2980), 23 чэрвеня 2013 г.

Слядамі запальчывага беларуса

Міра ЛУКША

Памяць беларускага педагога, публіцыста, аўтара гістарычных эсэ, апавяданняў і вершаў, сына Міхалоўскай зямлі Міколы Гайдука 8 і 9 чэрвеня ўшанавалі ў Бельску-Падляшскім і Міхалове. Сям’я — дочкі Марыя і Іаанна, унучкі Наталля і Аляксандра, сястра Зінаіда з мужам, вучні ліцэя, калегі і знаёмыя наведалі таксама родную Кабылянку ў Міхалоўскай гміне, дзе нарадзіўся 29.05.1933 г. (у сапраўднасці ў 1931 г.) шматгадовы журналіст „Нівы”, „Часопіса” і „Праваслаўнага агляду”. У Майстэрні фільма, гуку і фатаграфіі ў Міхалове адкрылася выстава, прысвечаная творчасці Міколы Гайдука, паказаны фільм з яго ўдзелам, праспяваны народныя песні з яго збораў. Удзельнікі ўрачыстасцей, прымеркаваных да 80-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка і 15 гадавіны з дня смерці сустрэліся таксама на супольнай малітве ў Свята-Мікалаеўскай царкве ў Міхалове. На завяршэнне ўрачыстасцей удзельнікі ўсклалі кветкі на магілу Міколы Гайдука на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку.

Мерапрыемствы арганізавалі Кафедра беларускай культуры Філалагічнага факультэта Беластоцкага ўніверсітэта, Праграмная рада беларускага тэднёвіка „Ніва” ў Беластоку, Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы, Майстэрня фільма, гуку і фатаграфіі ў Міхайлове, Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, рэдакцыі штомесячнікаў „Przegląd Prawosławny” і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF