Ніва № 25 (2980), 23 чэрвеня 2013 г.

У „Нашым гняздзе”

Іаанна ЧАБАН

Фанаты гісторыі і культуры малых айчын з’ехаліся ў Шудзялава, каб прыняць удзел у падвя дзенні вынікаў Ваяводскага гістарычна-літаратурнага конкурсу па гісторыі рэгіёна „Нашае гняздо”. Ужо дзевяты раз Гмінны асяродак анімацыі культуры і рэкрэацыі ў Шудзялаве супольна са старшынёй конкурснага журы Барбарай Пахольскай з Беластока папулярызавалі любоў і пашану да роднай спадчыны. Журы пазнаёмілася з цікавымі гістарычнымі запісамі і легендамі, запісанымі дзяцьмі і дарослымі ў розных кутках нашага ваяводства. Дваццаць восем індывідуальных і калектыўных прац прыняло ўдзел у сёлетнім выпуску конкурсу. Былі дэбютанты, але не бракавала і пастаянных сімпатыкаў, стваральнікаў асаблівага, амаль сямейнага, конкурснага гнязда. Сярод наймалодшых школьнікаў першынствавалі Матэвуш Чарэмха і Магдалена Галіч з Шудзялава з запісамі ўспамінаў дзяцінства сваіх дзядоў. У лік узнагароджаных прадстаўнікоў старэйшых класаў увайшлі Лідзія Свянціцкая са школы ў Дуброве-Мачыдлах, Вераніка Гац з Мня і Каміля Альховік з Шудзялава. У конкурсе ўдзельнічала таксама вучаніца шудзялаўскага беларускага кружка, чацвёртакласніца Наталька Гарчак. У сваім эсэ пра гісторыю роднай вёскі пакарысталася яна, у асноўным, ведамі свайго бацькі Хрыстафора — захопленага краязнаўцы. Гімназістка Анна Ястшэмбец-Свянціцкая з Карыціна атрымала вылучэнне за прэзентацыю цікавых фактаў пра членаў сваёй сям’і, якія ўпісаліся ў гісторыю Польшчы. Яе сяброўка Дамініка Глэмбоцкая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF