Ніва № 25 (2980), 23 чэрвеня 2013 г.

„Жаваранакі” ў еўрапейскай сталіцы

Анна ІВАНЮК

З 17 па 21 сакавіка 2013 года адбылася паездка калектыву „Жаваранакі” з Махнатага ў еўрапейскую сталіцу — Брусель. Падарожжа даволі цяжкое — 24 гадзіны ў аўтобусе. Аднак гэтая даўгаватая язда мела і значныя карысці. Мы маглі больш зінтэгравацца з цэлай групай падарожнікаў, а было нас 47 чалавек і дадаткова 2 шафёраў. Апрача нас у склад дэлегацыі ўваходзілі нашыя „сёстры”—„Нараўчанкі”, калектыў „Чыжавяне”, войт Гайнаўскай гміны Вольга Рыгаровіч, маці хрышчоная калектыву „Жаваранкі” сп. Л. Галёнка, дырэктар Ляснога тэхнікума ў Белавежы, журналіст Польскага Радыё Беласток, прадстаўнік Гміннага асяродка культуры ў Нараўцы сп. Каця Бяляўская і члены сялянскай партыі ПСЛ. Усе цудоўныя людзі, як сям’я.

Падарожжа не так цяжкое і таму, што мы мелі аўтобус высокага стандарту, а дасканалыя спецыялісты-шафёры рабілі перапынкі кожныя 2 гадзіны, каб апдачылі нашы ногі і каб мы ўзмоцніліся на свежым паветры.

Быў таксама час, каб дакладней прыгледзецца навокал. Вартыя захапалення дарогі-аўтастрады Нямеччыны, Галандыі і Бельгіі, без ніякіх аплат, і роўненькія як шкло. Аўтобус, здаецца, сунецца, а не едзе.

Надвор’е таксама спрыяла. Было сонечна, намнога цяплей чым у Польшчы. Кругом раўнінны краявід, у свежай, сакавітай, зялёнай траве, пераплецены поўнымі вады каналамі і мноствам высачэзных ветракоў для выпрацоўкі электрычнай энергіі. Паблізу аўтастрад мала бачных мясцовасцей, недзе ўдалечыні адзінокія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF