Ніва № 25 (2980), 23 чэрвеня 2013 г.

У мураванай вёсцы Сухавольцы

Аляксей МАРОЗ

— Нашая вёска Сухавольцы заўважальна памяняла свой выгляд у шасцідзесятых гадах мінулага стагоддзя. Тады жыхары сталі прадаваць драўляныя хаты і на іх месца масава будаваць мураваныя дамы. Тады быў добры прыбытак з сельскай гаспадаркі і было за што перабудоўвацца, — заявіў Аляксандр Негярэвіч у час беларускага фэсту «І там жывуць людзі», які 9 чэрвеня наладзіў у Сухавольцах Музей і асяродак беларускай культуры з Гайнаўкі.

Мае суразмоўцы ўдакладнілі, што ў сяле зараз пад сто жылых дамоў, у тым ліку крыху больш за дзесяць драўляных хат, а ўсе астатнія — мураваныя. Па дарозе ў вясковую святліцу, таксама мураваную, побач якой быў наладжаны фэст, чарговы раз прыглянуўся я вясковай забудове. Большасць мураваных дамоў у гэтай вёсцы падобная на сябе. Нізкая падмуроўка характэрная для хат, збудаваных у шасцідзесятыя гады. Шматлікія ганкі ад вуліцы — гэта ўжо дэталі характэрныя для мураванай забудовы Сухавольцаў. Аднак вяскоўцы сумуюць па прычыне вымірання свайго сяла, у якім зараз жывуць перш за ўсё пенсіянеры. Беларускі фэст натхніў станоўчымі эмоцыямі старэйшых жыхароў, якія, нягледзячы на дождж, што стаў ісці ў пачатку мерапрыемства, сабраліся ў даволі вялікай колькасці, каб паслухаць беларускія песні. На фэст прыехалі таксама іх гарадскія дзеці і ўнукі, якія з зацікаўленнем глядзелі выступленні беларускіх калектываў, запрошаных гайнаўскім белмузеем, і горача апладзіравалі мясцовым гуртам з Кляшчэляў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF