Ніва № 25 (2980), 23 чэрвеня 2013 г.

Тым не менш, тым не больш

Міраслаў ГРЫКА

Ці беларуская мова знаходзіцца «пад уплывам» ці «пад акупацый» рускай мовы — вось у чым пытанне. Прэзідэнт Лукашэнка вынес рашэнне па гэтым пытанні даўно. На прэс-канферэнцыі ў 2010 годзе аўтарытэтна заявіў, што «толькі ідыёт у гэтай краіне можа адмовіцца ад рускай мовы». Паколькі Беларусь больш за 100 гадоў знаходзіцца пад уплывам Расіі, таму, па словах прэзідэнта, мова славянскіх пабрацімаў стала часткай «душы нацыі». Беларускага народа. На доказ гэтага, папракнуў сваю родную мову ў тым, што няма ў ёй адпаведных навуковых і медыцынскіх тэрмінаў. «А тое, што мы прыдумалі, дык часам аж сорамна вымаўляць», — дадаў з ухмылкай.

З гэтым апошнім выказваннем можна было ад бяды пагадзіцца. Пры Савецкім Саюзе мовай выкладання ва ўніверсітэтах і політэхнічных школах была руская. Таксама і ў ніжэйшых. Ва ўстановах абавязвала руская мова. Беларускія эліты дагаворваліся па-руску. На вуліцах беларускіх гарадоў, у крамах, кафэ руская мова паслядоўна выпіхвала беларускую, якая звычайна асацыюецца з калгаснай вёскай, саўгасным невуцтвам і культурнай адсталасцю. З часам гэты падзел зацвердзіўся: горад гаварыў па-руску, вёска па-беларуску. Адукаваныя беларусы прыгадвалі сваю родную мову, калі наведвалі сваіх бацькоў у вёсцы. А тая традыцыйна культывавала ў гаворцы лексіку і граматыку так прыгожа ўвекавечаную ў вучоных пісьмёнах Скарыны — творах пятнаццатага стагоддзя.

Некалькі гадоў таму адна з вышэйшых школ у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF