Ніва № 25 (2980), 23 чэрвеня 2013 г.

Дзіўныя рэчы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Дзіўная гэта рэч — мода. Вось апошнім часам дзяўчаты і маладыя кабеты сталі хадзіць па вуліцах толькі у райстопах, называючы іх порткамі. Праўда, ад гэтага гэтыя райстопы (ці як у нас кажуць, калготы) штанамі так і не сталі. Гэта, што называецца, відавочна — прычым у наўпроставым значэнні гэтага слова. Стараюцца не адставаць ад моды і мужчыны. Нашы гарады пераўтварыліся ў гэткія пляжы, па якіх ходзяць у спартовых, купальных і сямейных трусах шматлікія прадстаўнікі сямейства крыва- і валасатаногіх. Толькі зноў жа гэтыя сямейныя майткі ці футбольныя трусы шортамі ад гэтага не сталі. Бо класічныя шорты — гэта тыя ж абрэзаныя порткі. А трусы, як іх не назаві, трусамі і застаюцца. Гэта, канешне, лепш — чым усе ў аднолькавай уніформе і толькі з зацверджанымі, як у Паўночнай Карэі, відамі фрызур. Толькі свабода і разбэшчанасць — таксама розныя рэчы. Калі вульгарнасць і пошласць становяцца нормай — нічога добрага ў гэтым няма. Не хацелася б тут больш „разводзіць маралі” і прапісваць вулічны дрэс-код. Проста, гэтым людзям не паказалі праз тэлевізар ці інтэрнэт (а кніжак і газет яны ніколі не чытаюць), што такое прыстойнасць. Хочуць выглядаць гэткімі шлюхамі і клоўнамі — няхай выглядаюць, урэшце гэта іх права. На тое яно і свабоднае грамадства.

Дзіўная гэта рэч — інтымнае жыццё людзей. Тое, што раней людзі імкнуліся хаваць ад іншых (на тое яно і асабістае, інтымнае), то зараз усе імкнуцца выставіць на ўсеагульны агляд. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF