Ніва № 25 (2980), 23 чэрвеня 2013 г.

Прачысценская царква — гонар Бельска-Падляшскага

Аляксей МАРОЗ

У святкаванні ў Бельску-Падляшскім з нагоды 450-годдзя перанясення Прачысценскай царквы з Замкавай гары на сённяшнюю вуліцу Ягелонскую і ў гонар Бельскай іконы Прасвятой Багародзіцы, якое адбылося 9 чэрвеня, прынялі ўдзел вернікі і святары ўсіх бельскіх прыходаў і наваколля. Урачыстасць была нагодай прыпомніць славутую гісторыю Бельска, у мінулым аднаго з галоўных эканамічных цэнтраў Падляшша.

Літургію ў Прачысценскай царкве, дзе знаходзіцца цудадзейная Бельская ікона Прасявтой Багародзіцы, узначалілі мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава і ўладыка Грыгорый (Харкевіч), былы епіскап бельскі. Пасля багаслужбы ўрачыстая працэсія пайшла на Замкавую гару, адкуль была перанесена царква. Там сабраныя маліліся за душы караля Аляксандра Ягелончыка, каралевы Алены, князя Міхаіла і княгіні Васы. Мітрапаліт Сава выступіў з прапановай узвесці часоўню на месцы замка, дзе раней знаходзілася Прачысценская царква.

У час святкаванняў настаяцель Прачысценскага прыхода і заадно намеснік бельскага дэкана протаіерэй Георгій Багацэвіч атрымаў ордэн святой роўнай апосталам Марыі Магдалены ІІІ ступені, а Прачысценскі прыход — ордэн святой роўнай апосталам Марыі Магдалены ІІ ступені.

Пасля абеду канцэртная зала Бельскага дома культуры запоўнілася вернікамі і святарамі. Галоўным госцем быў вікарны епіскап Грыгорый з Беластоцка-Гданьскай епархіі, які, будучы епіскапам бельскім і заадно (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF