Ніва № 24 (2979), 16 чэрвеня 2013 г.

Змагаліся за кубак «НІВЫ»

Аляксей МАРОЗ

VІ Міжгімназічныя гульні дзяўчат па валейболе за кубак Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» ўдала прайшлі 5 чэрвеня ў Комплексе школ у Кляшчэлях, які ўжо трэці раз быў арганізатарам гэтых спаборніцтваў. Прынялі ў іх удзел вучаніцы пяці школ, у якіх вядзецца навучанне беларускай мовы. Першыя тры спаборніцтвы адбываліся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім, які і быў ініцыятарам беларускага спартыўнага турніру.

— Мы з нашым настаўнікам фізкультуры Юры Чыквіным падумалі, што добра было б наладзіць беларускае спартыўнае мерапрыемства. Дзеля гэтага звярнуліся мы да галоўнага рэдактара «Нівы» Яўгена Вапы з просьбай узяць патранат над гульнямі па валейболе і мы рады, што змагаемся за кубак тыднёвіка «Ніва». У бельскай «тройцы» мы ставім націск на гандбол і дабіваемся поспехаў у гэтым відзе спорту. Ведаем, што ў школах, дзе вядуцца заняткі па беларускай мове, няма вялікіх спартзалаў, каб трэніравацца па гандболе. Таму мы рашыліся на супольныя гульні па валейболе, якім займаюцца вучні практычна ва ўсіх школах, — сказаў Уладзімір Васілюк, настаўнік фізкультуры ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім, які прыехаў у Кляшчэлі са сваімі белгімназісткамі.

— Мы гуляем у валейбол толькі на занятках фізкультуры. Свае тэхнічныя недахопы стараемся кампенсаваць ангажаванасцю ў час матчаў. Пасля змаганняў адпачываем, гледзячы іншыя матчы. Мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF