Ніва № 24 (2979), 16 чэрвеня 2013 г.

Памятка вялікім заваёўнікам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Танкелях, вёсцы, распаложанай між Бугам і шашой з Сямятыч у Варшаву, акурат перад мостам, злажу з аўтобуса перад поўднем. У вёсцы стаіць антрапагенная цішыня, у якой выдатна праслухоўваецца радасны птушыны канцэрт. Сонечнае цёплае надвор’е, 9 мая. Акурат гадавіна заканчэння вайны, якое адбылося ў паслявелікодны тыдзень: у 1945 годзе каталіцкая велікодная нядзеля выпала 1 красавіка,

а праваслаўная — 6 мая; сёлета гэтыя святы выпалі днём раней.

У Танкелі выбраўся я невыпадкова — за гэтай вёскай адзін з найбуйнейшых могільнікаў ваенных ахвяр. Акурат трапіў я на момант, калі па абодвух баках могільнікавай агароджы панавала цішыня. Але ў абсягу шырэйшага часовага кругагляду цішыня толькі ўнутры прамавугольніка, пад якім спачылі ахвяры ваеннай дзікасці. Навонкі могільнікавай агароджы поўня сельскагападарчага жыцця — нават звалачка падгніваючых саламяных цюкоў абапертая на могілкавай агароджы.

Унутры прамавугольніка асфальтавая дарожка ад фортачкі да абеліска, што ўзведзены на канцы мемарыяльнага ўчастка. На дарожцы ляжаць тыя памяткі, якія штогоду прырода пакідае за сабою; у гэтым выпадку пакінулі іх дрэвы, што пасаджаны край агароджы. Па абодвух баках асфальтавай дарожкі па абшырнай сімвалічнай брацкай магіле. Абведзены яны цэментнымі бардзюрамі; на кожнай з іх каля дзесятка міні-стэлаў з чырвонай зоркай наверсе.

Побач уваходнай брамкі дзве мемарыяльныя табліцы: на адной з іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF