Ніва № 24 (2979), 16 чэрвеня 2013 г.

Хрысціна з Лукі

Міра ЛУКША

Яе шчыры твар на першым плане здымка са з’езда карэспандэнтаў, леваруч Жэні Аўсенюк-Мартынюк, у юбілейным альбоме «„Ніва” — час і людзі 1958-2006», застаўся неразгаданым. І на яшчэ адным здымку Хрысціна Саўко апынулася ў гэтым альбоме — пасярод дзяцей з лучанскай школы на лавачцы яна сядзіць першая справа. І выцягвае сёння гэты альбом з паліцы ў бібліятэцы гарадоцкай школы, калі я прыехала на аўтарскую сустрэчу, бібліятэкарка і аніматарка культуры Хрысціна Гегель: „Я тут!” — „Хрысціна!” — аж войкнула я і разгадала ў твары статнай жанчыны колішнюю паэтычную дэбютантку і карэспандэнтку „Нівы”: „Хрысціна Саўко!” — „А адкуль вы ведаеце маё паненскае прозвішча?!” — „Чытала я вашы вершы, цікавілася, што цяпер робіце! Я вас шукала больш за чвэрць стагоддзя!” 37 гадоў таму на апошняй Літаратурнай старонцы ў снежні 1976 года дэбютавала была вершам Хрысіцна Саўко з Лукі. 1961 года нараджэння.

Ва ўтульнай зале гарадоцкай бібліятэкі моцна ажывілася калега Хрысціны настаўніца Анна Грыцук, якая вядзе таксама тэатральную групу (Хрысціна з меншымі вучнямі, Анна — з гімназістамі), а і вучням, што заглянулі на перапынку ў залу бібліятэкі, таксама нечаканасць: пані Крыся — аўтарка вершаў!

— Найважнейшае мець каляжанку, якая пахваліць, падтрымае, падкажа, — прызнаецца пані Анна. — Яна проста дзейнічае як тэрапеўт. Філасофствуе, але і займаецца канкрэтным.

Размаўляем па-свойму.

— Я мусіла па-свойму гаварыць і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF