Ніва № 24 (2979), 16 чэрвеня 2013 г.

Мяжа — пагранічча — апора

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— На жаль, у нас на польска-беларускім, -літоўскім, -украінскім, -расійскім памежжы добрых прыкладаў супрацоўніцтва я не бачу, — такі рызыкоўны тэзіс паставіў рэктар Беластоцкага ўніверсітэта праф. Леанард Этель, адкрываючы навуковую канферэнцыю дактарантаў гэтага ўніверсітэта «Міжнароднае супрацоўніцтва і рэгіянальнае развіццё. Прыгранічнае распалажэнне і магчымасці росту». У яе ходзе былі зачытаны каля трыццаці дакладаў на шэраг пытанняў, у тым ліку эканамічных, прававых, сацыялагічных і культурных, звязаных з размяшчэннем рэгіёнаў, асабліва ўсходняй Польшчы пры знешніх межах Еўрапейскага Саюза, перш за ўсё Падляшскага ваяводства.

Адкрываючы дыскусію, рэктар Беластоцкага ўніверсітэта абвясціў аб намеры падпісання 10 кастрычніка г.г. пагаднення аб стварэнні сеткі ўніверсітэтаў, у рамках якой яны будуць больш цесна супрацоўнічаць з беластоцкім — з беларускімі ўніверсітэтамі з Брэста і Гродна, украінскімі — з Львова і Цярнопаля, літоўскімі — з Коўна і Вільні, расійскімі — з Калінінграда, а пазней і Варонежа:

— Гэта выдатная магчымасць для Універсітэта ў Беластоку.

Рэктар Этэль выказаў надзею, што наступная, трэцяя такая канферэнцыя пройдзе ў Беластоку з удзелам навукоўцаў з вучэльняў-удзельніц сеткі:

— На сённяшні дзень не хапае для мяне таго дыху пагранічча.

У адказ адзін з арганізатараў канферэнцыі (Універсітэцкая рада Самаўрада дактарантаў ды Факультэт эканомікі і менеджменту (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF