Ніва № 24 (2979), 16 чэрвеня 2013 г.

Паказалі вакальныя таленты

Аляксей МАРОЗ

Каля 400 дзетак і моладзі выступіла 29 мая ў Бельскім доме культуры з сучаснымі беларускімі песнямі, апрацаванымі народнымі творамі і неапрацаваным фальклорам у час цэнтральных элімінацый юбілейнага, саракавога, выпуску конкурсу «Беларуская песня» для дашкольнікаў, вучняў падставовых школ і гімназій. Публіку ў час галоўнага адбору ў Бельску-Падляшскім састаўлялі перш за ўсё дзеткі, моладзь, іх апекуны і сямейнікі.

Самым адметным выканаўцам быў калектыў «Астэрыя» з Дома праваслаўнай культуры ў Бельску-Падляшскім (заняў другое месца сярод гімназістаў), якім апякуецца Анна Фіта. Бельскія белгімназісткі на высокім мастацкім узроўні запрэзентаваліся апошнімі з рок-песняй «Беларусь» і з за характару прэзентаванай рок-музыкі выклікалі дыскусію.

— Твор «Беларусь» мы падабралі самі. Нашая апякунка Анна Фіта спачатку не хацела згадзіцца на рок-песню. Затое айцец Георгій Багацэвіч, апякун нашага праваслаўнага дома сказаў, што можам выступіць і з моцнай музыкай, — заявіла Аляксандра Варшыцкая з калектыву «Астэрыя». — Мы вельмі хацелі заспяваць пра Беларусь і выступіць з моцнай музыкай, якую любіць моладзь.

Аляксандра Варшыцкая выступіла яшчэ ў тэрцэце з сястрой Мартай Варшыцкай і Кацярынай Хмур пад наглядам спадарыні Анны Фіты (тэрцэт таксама заняў другое месца).

Аднак конкурс пачаўся з выступаў дашкольнікаў. Вельмі ўдала запрэзентаваўся беларускі калектыў «Лянок» з Непублічнага прадшколля № 1 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF