Ніва № 24 (2979), 16 чэрвеня 2013 г.

Кошты чалавечай ганарлівасці

Міраслаў ГРЫКА

Ганарлівасць расійскіх нуварышоў, якія жаруць ікру ўжо нават не лыжкамі, а апалонікамі, дараўноўвае імперскай фанабэрыстасці самой Расіі. Нават калі Беларусь не з’яўляецца тазікам, напоўненым перлістымі ікрынкамі, усё ж не без падстаў тыкае ў яго свой расійскі відэльчык. Тлустых кусаў ёсць даволі шмат, толькі што большасць беларусаў і так кожны дзень хлебча не вельмі змястоўны шчолак. Ну, але калі запрашаюць у якасці госця прагнага суседа, цяжка каб усе маглі сытна наесціся. Гэта зусім іншая справа, калі госць парушае правілы гасціннасці. Напхаў ужо бруха беларускімі нафта- і трубаправодамі, а яму ўсё яшчэ замала. І, мабыць, атрымае больш. Ці празмерная зычлівасць гаспадароў не перашкаджае здароваму сэнсу? Ці непрыстойнасць госця, які злоўжывае іх цярплівасцю, не з’яўляецца візітам ворага? Адказу на гэтае пытанне кожны няхай шукае ў анекдоце, які Плутарх прыводзіць у сваіх «Апафегмах цароў і палкаводцаў»: калі кароль Філіп Македонскі, бацька Аляксандра Вялікага, абвешчаны наследнікамі Вялікім, прыйшоў са сваімі войскамі пад мяцежную Спарту, звярнуўся з лістом да яе грамадзян, у якім ён спытаўся, ці хочуць яны, каб ён да іх увайшоў у якасці сябра ці ворага. Спартанцы адказалі «ані як той, ані як той».

Беларускім грамадзянам, аднак, не было дадзена параўноўваць сябе з палітычнай мудрасцю старажытных спартанцаў. І гэта па той простай прычыне, што прэзідэнт Лукашэнка не спытаўся, што ім трэба, калі вырашаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF