Ніва № 24 (2979), 16 чэрвеня 2013 г.

Слава Украіне!

Віктар САЗОНАЎ

Некалькі гадоў таму ехаў я цягніком па Украіне. На адным з прыпынкаў у маё купэ зайшлі тры маладыя вайскоўцы. Па іх манерах, размовах і пераробленай у гусарскі стыль вайсковай форме адразу было бачна, што гэтыя хлопцы едуць на дэмбель. Заняўшы свае месцы, салдаты дасталі гарэлку і закуску, ды прапанавалі і мне падняць кілішак за заканчэнне іх службы. Даведаўшыся, што я таксама некалі служыў, юнакі прызналі мяне напалову сваім. А як зразумелі, што я беларус, то ўвогуле пачалі называць братам.

Яны пыталіся, а я распавядаў пра сваю службу, якая праходзіла ў савецкім войску. Збольшага ім падабаліся мае аповеды. Толькі адна рэч іх бянтэжыла, пра якую, не вытрымаўшы, спытаўся адзін з іх:

— Цікавая ў вас служба была, — пачаў ён крыху здалёк. — Вось толькі аднаго не магу зразумець, як вы ўжываліся з маскалямі?

— Ужываліся, — адказваю. — У нас, з большага, рота складалася з беларусаў, рускіх ды ўкраінцаў. Але ставіліся адзін да другога цярпіма.

— Мы б так не змаглі, — напалову жартам і напалову сур’ёзна засмяяліся вайскоўцы. — Іх Расейская Імперыя (такой назве Расійскай Федэрацыі яны аддавалі перавагу) і зараз не супакойваецца ды марыць забраць нашу свабоду і нашу зямлю. Дарэчы, і вашу таксама. Толькі нічога ў іх не атрымаецца. Не ведаю як там сітуацыя з вамі, беларусамі, а ў нас, украінцаў, нарэшце ёсць рэгулярнае войска, якое гэтага не дапусціць.

— Войска ёсць ва ўсіх, — усміхнуўся я. — Але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF