Ніва № 23 (2978), 9 чэрвеня 2013 г.

Як у нас вырашаюць занядбанні ў беларускім школьніцтве?!

Ганна КАНДРАЦЮК

Беларускае школьніцтва на Беласточчыне на сённяшні дзень — поўная недахопаў і недарэчнасцей з’ява. На самай справе працэс адбываецца па за кантролем адукацыйных устаноў і арганізацый. Пра ўсё вырашаюць самаўрады, якія не заўсёды праяўляюць зразуменне і добрую волю для развіцця беларускага школьніцтва.

Нядаўна я сама была сведкам шакіруючай і недарэчнай з’явы. У час сяброўскай сустрэчы ў Бабіках на Сакольшчыне аказалася, што там для навучання беларускай мовы адведзена адна гадзіна ў тыдзень. Недахоп цягнуўся ўжо трэці год. Дырэктар і настаўніца беларускай мовы не ведалі як высветліць усю сітуацыю.

Калі я з пытаннем звярнулася да сакратар гміны (адказнай за школьніцтва), пачула тлумачэнне:

— Гэтая сітуацыя ўзнікла яшчэ пры старым войце, — адказала Альжбета Марыя Гарбацэвіч. Каб паказаць сваё „пазітыўнае” стаўленне да мовы, чыноўніца прыгадала рэгіянальны гурток, які існуе ў Шудзялаве.

— Такія гурткі існуюць на іншых прынцыпах.

— Згодна, але мы пра гэта не ведалі...

Чыноўніца запэўніла, што ад верасня ў Шудзялаве пачнуць нармальнае навучанне, згодна з законамі...

Больш-менш у тым самым часе зусім выпадкова я даведалася пра „выпадковыя ўрокі” ў Міхалове. Па прычыне здароўя настаўніцы беларускай мовы, якая апынулася ў бальнічным водпуску, там пачаліся заступствы...

— Тады хто вядзе ўрокі, калі настаўніцы няма ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF