Ніва № 23 (2978), 9 чэрвеня 2013 г.

У адным сагане

Іаанна ЧАБАН

Шмат людзей з’ехала ў невялічкія Крушыняны на татарскае «Свята плуга». Сёлета праходзіла яно пад лозунгам «Фестываль смакаў адзінага Бога — малітва за мір і справядлівасць у свеце». На панадворку агратурыстычнай гаспадаркі Джанэты Багдановіч спаткаліся прадстаўнікі розных сацыяльных груп, нацый і веравызнанняў не толькі рэгіёна, але і свету: ад пасла да гаспадара, ад паляка па беларуса, а сярод іх — жыхары Крынак і наваколля больш і менш заангажаваныя ў падрыхтоўку святкавання. У адзін саган папалі таксама варэнікі, рыхтаваныя рэпрэзентантамі прысутных там нацый. Былі і нашы бульбяныя пляцкі, асабіста смажаныя віцэ-маршалкам Падляшскага ваяводства Мечыславам Башко.

Святочны сход народаў пачаўся з малітвы на пляцоўцы каля крушынянскай мячэці. Пасля адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі з нагоды прысваення мячэцям і мізарам у Крушынянах і Багоніках статусу помнікаў гісторыі.

Новае дрэва ліпы афіцыйна запусціла там свае карані ў гонар больш за 330-гадовай прысутнасці на Сакольшчыне шматлікіх нацый і веравызнанняў.

Адной з культурных прапановаў дня было наведанне мясцовых мусульманскага і праваслаўнага могільнікаў з прафесійным гідам.

Дух талерантнасці і зразумення лунаў таксама і ў канцэртнай частцы мерапрыемства. Гэтую вёў сапраўдны польскі гураль на сваёй роднай гаворцы. Яму і ў галаву не прыйшло, што камусьці можа гэта быць незразумелым, таму і вельмі здзівіўся, калі гуральскае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF