Ніва № 23 (2978), 9 чэрвеня 2013 г.

Галоўная каштоўнасць беларусаў — незалежнасць

Інтэрв’ю з Алесем Анціпенкам, філосафам, кіраўніком «Беларускага калегіюма» ў Мінску, удзельнікам сімпозіума «Усходняе партнёрства як культурны праект» у Краснагрудзе

Мацей Халадоўскі: — На Вашу думку, незалежнасць у творчым сэнсе для беларускага мастака гэта?..

Алесь Анціпенка: — Гэта залежыць ад таго, у якой краіне вы жывяце... Калі вы жывяце ў Беларусі, то быць незалежным у творчым сэнсе часам абазначае быць пазбаўленым працы, калі вы гэтую працу маеце. Калі вы незалежны творца, то хутчэй за ўсё вы не будзеце прысутнічаць у дзяржаўным радыё і тэлебачанні. Гэта абазначае, што вас занясуць у чорны спіс і вас не будзе ў той культурніцкай, прасторы якая называецца беларуская. Гэта проста.

— А для беларускага мастака ў сэнсе мастацкай незалежнасці?

Гэта заўсёды спроба выйсці за тыя межы, якія для вас хтосьці вызначыў, альбо выйсці за тыя межы, якія вы самі для сябе стварылі. Творчасць і свабода гэта заўсёды пашырэнне межаў. І тут ужо няважна, у якім палітычным кантэксце вы існуеце. Проста ў адным грамадстве вас могуць пакараць, а ў іншым не. Адрозненне толькі ў гэтым.

— У чым заключаецца праблема пабудовы грамадскай ментальнасці праз культуру? Якой ментальнасці?

— Ёсць два розныя віды каштоўнасцей. Адзін — універсальныя каштоўнасці, якія нас усіх лучаць і нівелююць адрозненні паміж вамі як прадстаўніком (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF