Ніва № 23 (2978), 9 чэрвеня 2013 г.

На памежжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Не думаў пісаць пра фестываль царкоўнай музыкі, аднак — даводзіцца. Не па сваёй волі, а, так сказаць, па волі лёсу. Два гады таму быў тады пазваніў мне сам дырэктар фестывалю Мікола Бушко, прапануючы быць мне правадніком аднаго з хароў. А сёлета з такой жа прапановай звярнулася да мяне Ірэна Парфянюк.

Нашы сродкі масавай інфармацыі асацыююць гэтую падзею з Міколам Бушко — ініцыятарам мерапрыемства, якое — у культурнай сферы і ў агульным плане — здаўна і паціху выконвае тую ролю, якой зараз мае займацца гучны палітычны праект пад клічкай Усходняга партнёрства. Крышку баюся гэта пісаць, бо калі даведаюцца пра маё меркаванне нашы палітычныя тузы, тады ў адносінах да спадара Міколы могуць выканаць такі прыём, які ў хакеі мае клічку body check, а які ў фестывальным маштабе выканаў быў некалькі гадоў таму мітрапаліт Сава, стаўшы нашым царкоўным першастаяцелем. Дарэчы, такі прыём па-папугайску прымянілі і мясцовыя палітычныя фоскі... Ды і мне не хочацца аставацца збоку...

У краінах трапічнага і субтрапічнага пояса Зямлі, напрыклад у Афрыцы, ролю палітычных першастаяцеляў амаль безвыключна выконваюць мужчыны. Жанчыны ж там, як гэта паказваюць шматлікія ілюстрацыі тамашняга будзённага жыцця, усе ношы таго жыцця стройненька носяць на сваіх галовах. Падобна ж маецца справа і з гайнаўскім фестывалем, дзе святочныя функцыі выконвае спадар Мікола, а ўсю будзённую ношу вельмі стройна і вельмі спраўна носіць спадарыня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF