Ніва № 23 (2978), 9 чэрвеня 2013 г.

Джоан і Вячка Станкевічы зноў у хатцы на колах

Марта БАРАВАЯ

— Захапляльныя падарожжы ў далёкія краіны — мара майго дзяцінства, праведзенага на ціхаакіянскім паўночным захадзе ЗША — зрабіліся рэальнасцю, калі я выйшла замуж за Вячку Станкевіча і мы пад канец «халоднай вайны» перабраліся ў Еўропу. Небяспечныя прыгоды я апісала ў сваёй кнізе «Жыццё з водарам небяспекі: Еўрапейскія прыгоды падчас падзення камунізму», — сказала Джоан Айві Станкевіч. Кніга выйшла сёлета ў амерыканскім выдавецтве «Outskirts Press». Разам з Вячкам Станкевічам, колішнім дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода, прыехалі яны ў Еўропу, каб прэзентаваць кнігу. У ёй Джоан Станкевіч згадвае Еўропу часоў падзення «жалезнай заслоны» і першую паездку ў Беларусь у 1993 годзе.

Напрыканцы 1980-х і пачатку 1990-х гадоў Станкевічы вандравалі па Еўропе жылым фургонам. Цяпер яны паўтарылі шлях сваёй небяспечнай вандроўкі часу «халоднай вайны», ужо па іншай Еўропе. Успаміны спадарыні Джоан апісваюць бурлівы перыяд 1988-2001 гадоў, калі яна разам са сваім мужам Вячкам Станкевічам жыла ў Мюнхене, Празе і Фларэнцыі і пазнала: асочку камуністычнай тайнай паліцыяй падчас свайго першага падарожжа за «жалезную заслону», хаос і карупцыю посткамуністычнай Прагі, нацыянальны ўздым, непазбежныя расчараванні і небяспеку першых гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь. У кнізе ўспамінаў апісваюцца асабістыя ўражанні аўтаркі ад падзей, суправаджаючых падзенне камунізму ва Усходняй Еўропе. Джоан (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF