Ніва № 23 (2978), 9 чэрвеня 2013 г.

Пікнік з «беларусам»

Аляксей МАРОЗ

У пачатку гэтага года ў Гайнаўцы пачала дзейнічаць новая арганізацыя — аб’яднанне «Нашая школа», якую складаюць настаўнікі і бацькі Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Старшынёй аб’яднання быў выбраны настаўнік беларускай мовы Янка Карчэўскі. Першым мерапрыемствам, якое гайнаўскае аб’яднанне наладзіла 24 мая, быў Пікнік з «беларусам», бо так гайнаўская моладзь называе белліцэй і белгімназію. Сабраныя маглі паглядзець мастацкую частку ў выкананні белліцэістаў і белгімназістаў. Можна было таксама з’есці каўбаску з грыля і памеціць вартасныя прадметы нябачнымі знакамі, каб у выпадку крадзяжу можна было іх лягчэй знайсці. Усё мерапрыемства адбывалася на прышкольнай пляцоўцы, якая штодзень выконвае ролю аўтастаянкі. Арганізацыяй мерапрыемства займаліся настаўнікі, вучні і бацькі, а за ўсім наглядаў старшыня аб’яднання Янка Карчэўскі.

— Мы выступаем з прапановай да розных людзей і таму побач рэпертуару на беларускай мове, ёсць прапановы на польскай мове, а нават па-англійску, — заявіў настаўнік Янка Карчэўскі.

Перад сабранымі спачатку выступіў вакальна-інструментальны гайнаўскі гурт «Дэсант», у якім займаюцца вучні абодвух гайнаўскіх агульнаадукацыйных ліцэяў. Вакальны калектыў «Знічка» цікава запрэзентаваўся з беларускім рэпертуарам, хаця выступіў у меншым складзе. За яго выступленнем наглядала Бажэна Ляўчук, кіраўнік гурту.

— Мы першы раз на новым мерапрыемстве. Цікава (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF