Ніва № 23 (2978), 9 чэрвеня 2013 г.

Ужо 20 гадоў з «Перапёлкай»

Аляксей МАРОЗ

Калектыў народнага танца «Перапёлка» ўжо 20 гадоў дзейнічае пры Гайнаўскім доме культуры. На беларускіх мерапрыемствах дзяўчаты і хлопцы, апранутыя ў шыкарныя касцюмы, пашытыя паводле народных узораў, прэзентуюць беларускія народныя танцы. Але ў рэпертуары «Перапёлкі» многа польскіх народных танцаў, якія паказваюць у касцюмах з розных рэгіёнаў Польшчы,

а таксама некалькі ўкраінскіх танцаў.

У час доўгага і займальнага юбілейнага канцэрта калектыву «Перапёлка», які 25 мая адбыўся ў ГДК, выступілі каля 90 яго танцораў з Гайнаўкі і наваколля. Запрэзентавалі яны спачатку польскія, а пасля беларускія народныя танцы і якраз беларускія танцы ў канцы канцэрта наймацней разагрэлі публіку. Моладасць танцораў, шыкарныя рознакаляровыя касцюмы, прыгожыя харэаграфічныя апрацоўкі і вельмі добрая танцавальная падрыхтоўка дзетак і моладзі — галоўныя козыры «Перапёлкі», якія належна ацаніла публіка. У канцэртнай зале, побач сямейнікаў і сяброў танцораў, сабраліся жыхары горада і наваколля, якія прыйшлі паглядзець народныя танцы. Сярод гасцей, якіх прывітаў дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч, былі бурмістр Гайнаўкі Юры Сірак і старшыня Рады горада Гайнаўкі Ала Грыц, адказны за адукацыю і культуру ў гайнаўскім старостве Уладзімір Петручук і старшыня ГП БГКТ і заадно ваяводскі радны Ян Сычэўскі.

— Калектыў народнага танца «Перапёлка» — гэта гордасць Гайнаўкі і наш амбасадар, які расслаўляе наш горад па Польшчы і за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF