Ніва № 23 (2978), 9 чэрвеня 2013 г.

А хай яго тарантула!

Міраслаў ГРЫКА

Беларусь ледзь дыхае пад цяжарам чарговых егіпецкіх бед. Апошнім часам тарантулы напалі на поўдзень краіны. На шчасце, гэтыя атрутныя павукі спяць на працягу дня. Уначы — не кусаюцца. А які прыстойны грамадзянін сноўдаўся ў поцемках? Мо нейкі злачынца або ў крайнім выпадку сумны дзядзька з КДБ. Тут цябе я знайшоў! Не так даўно гойсала па Беларусі нейкая чупакабра, сеючы спусташэнне ў прыхатніх куратніках. Аб плязе шаблязубых гіганцкіх баброў толькі намякну — з павагі да трагічных ахвяр. Падобна як і пра ўварванне плюшавых мішак некалькі месяцаў таму. Пасадка гэтых цацак была, вядома, прычынай мора слёз пралітых малымі беларусяняткамі, калі ў барацьбе з дыверсіяй спецслужбы выдзіралі з іх абдымак любімыя талісманы. Яны гэтага ўладзе не забудуць!

Можна сказаць, што Беларусь з’яўляецца сумай усіх бед, а, магчыма толькі адной — але я не буду нікога паказваць пальцам. Дзіўна, аднак, што прэзідэнт Лукашэнка да гэтага часу карыстаецца прызнаннем большай часткі грамадства, нягледзячы на свае няўдачнае ўладаранне, падмываючае фундаменты дзяржавы. На жаль, яго аканомская пуга не стымулюе эканамічнага росту. Буйнагабарытная адміністрацыя дзяржавы, якая валодае амаль усім беларускім багаццем, не ў стане задаволіць эфектыўнае кіраванне. У крайняй меры эфектыўна ў стане замаскіраваць сваю некампетэнтнасць. Класічным прыкладам гэтаму з’яўляюцца апошнія і магутныя павышэнні заработнай платы. У красавіку гэтага года (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF