Ніва № 23 (2978), 9 чэрвеня 2013 г.

Самазнішчэнне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Неспакойна, вельмі трывожна апошнім часам у Старым і Новым свеце. Мала таго, што бесперапынныя прыродныя катаклізмы — то тарнада ў Амерыцы, то паводкі ў Еўропе даймаюць насельнікаў, раз-пораз, з ужо стабільнай перыядычнасцю адбываюцца тэрарыстычныя акты, узнікаюць сацыяльныя альбо міжэтнічныя канфлікты. Гадамі і дзесяцігоддзямі ўрады развітых краін вялі бяздумную неабачлівую палітыку ў дачыненні да эмігрантаў і вось вынік — то ваёўныя ісламісты ў Англіі зарэжуць на вачах іншых людзей брытанскага салдата (заўважце, зарэжуць не ў стане афекту, а спакойна і асэнсавана з дэманстрацыяй гэтага іншым!), то ў Швецыі ў некалькіх кварталах розных гарадоў пачынаюць „раптоўна” паліць аўтамашыны грамадзян, то ў Францыі ідуць пагромы. Гадоў дванаццаць, калі мы са светлай памяці Зміцерам Кісялём трапілі ў шведскі Мальмё, мы ніяк не маглі зразумець, чаму там пражываюць цэлыя кварталы самалійцаў, якія поўнасцю знаходзяцца на ўтрыманні дзяржавы. Вось баснякі-бежанцы, якіх было процьма ў Швецыі, пасля заканчэння вайны на Балканах, у сваёй бальшыні павярталіся на радзіму. А колькасць бежанцаў з Самалі ўсё расце. На нашы лагічныя пытанні — навошта гэта патрэбна шведскай дзяржаве — уцямнага адказу мы так і не атрымалі. Гаварылася нешта пра новыя працоўныя рукі. Толькі якія там рукі, калі яны зусім не працуюць, а жывуць толькі на сацыяльную дапамогу. Тое ж і ў іншых краінах Еўропы. Цяжка зразумець такую палітыку, бо каб ім была патрэбная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF