Ніва № 23 (2978), 9 чэрвеня 2013 г.

Дыялогу няма

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Зорка ўсходнеўрапейскай драмы, беларус Павел Пражка ў прынцыпе не дае інтэрв’ю. «Тое, што я павінен сказаць, я пішу ў п’есах», — паўтарае. За пастаноўкі п’ес за мяжой загадвае плаціць спецыяльна сабой назначаны аклад, а не танцьемы. Гэта самы папулярны беларускі драматург за межамі Беларусі, асабліва ў Расіі. У сваёй краіне малавядомы, недаацэнены, амаль яго ў Беларусі не ставяць, апрача апазіцыйнага «Свабоднага тэатра». Афіцыйныя беларускія тэатры асмельваюцца інсцэніраваць не больш чытання яго тэкстаў. Між тым аж тры яго п’есы былі паказаны ў ходзе нядаўна праведзенага фестывалю «Сучасны тэатр, драма, перформенс — Расія» ў Варшаве. Пры нагодзе драматург адказаў «Ніве» на некалькі пытанняў.

Павел Пражка нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Вучыўся ў Міжнародным інстытуце працоўных і сацыяльных адносін на факультэце права і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (спецыяльнасць «драматургія»). Ні адной з гэтых вучэльняў не скончыў. Працаваў слесарам, ахоўнікам, кантралёрам ачышчальных прылад. Драмы піша з 2004 года. Удзельнік семінараў, праведзеных у Маскве прэстыжным лонданскім тэатральным «камбінатам» Royal Court Theatre, а таксама шэрагу семінараў і фестываляў. Практычна ўсе яго п’есы былі рэалізаваны ў многіх тэатрах Расіі, у асноўным Масквы і Санкт-Пецярбурга. Шматразова ўзнагароджаны на фестывалях і конкурсах. Параўноўваны крытыкамі з Антонам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF