Ніва № 22 (2977), 2 чэрвеня 2013 г.

Царкоўная музыка ў сучасным грамадстве

Ганна КАНДРАЦЮК

На заканчэнне ХХХІІ Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2013”, які праходзіў у днях 22-26 мая ў Беластоку, прагучэла „Многае лета” на румынскай, украінскай і рускай мовах. Калі гаварыць пра геаграфію ўдзельнікаў, тут апярэдзілі ўсіх Расія і Украіна. На трэцім месцы апынуўся наш... Беласток!

Ад некалькіх гадоў мы можам назіраць зацікаўленне царкоўнай музыкай у сталіцы Падляшша. Прыгожы і экуменічны жэст праявіў кафедральны хор „Carmen”, які выступіў на гала-канцэрце з творам беларускага кампазітара Аляксея Туранкова „Торжествуйте днесь”. Гэты жэст мацавала прысутнасць рымска-каталіцкага арцыбіскупа Эдварда Азароўскага. З падобным недаверам і прызнаннем я глядзела на выступленне хору Ваяводскай камендатуры Паліцыі ў Беластоку пад кіраўніцтвам Віялеты Мілкоўскай. Харысты ў мундзірах заваявалі першае месца ў катэгорыі аматарскіх свецкіх хароў. Прыгожай і нечаканай з’явай была прэзентацыя беластоцкага студэнцкага ансамбля „Quattro Voce”, які атрымаў вылучэнне ў катэгорыі прафесійных хароў. Пра ансамбль можна сказаць адно — яны праявілі глыбокае адчуванне царкоўнай музыкі. Дарэчы, гэтая прыкмета рэдка сустракаецца сярод польскіх хароў...

* * *

Адным з дасягненняў фестываляў царкоўнай музыкі з’яўляецца прамоцыя твораў і кампазітараў у свецкім грамадстве. У апошні час, можна сказаць, пайшла мода на такі жанр. Кампазіцыі, напісаныя для рэлігійных абрадаў, дзякуючы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF