Ніва № 22 (2977), 2 чэрвеня 2013 г.

Надзейнае Партнёрства: культура! (ч.II)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Удзельнікі сімпозіума «Усходняе партнёрства як культурны праект» у Краснагрудзе задумваліся таксама над тым, як павінен выглядаць асенні ІІ Кангрэс культуры Усходняга партнёрства ў Любліне і як будуць праходзіць імпрэзы ў рамках «Усход культуры. Жэшаў — Люблін — Беласток» (у Беластоку будзе гэта наступны выпуск фестывалю «Іншае вымярэнне» 25-29 верасня). Падчас аднаго з вечароў чатырох паэтаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы чыталі свае вершы. Андрэй Хадановіч, кіраўнік беларускага ПЭН-клуба тэкст адной са сваіх паэм «Беларускія мужчыны» выканаў рэпам. Ён прачытаў таксама новы твор «Пагранічча», які ўзнік за некалькі гадзін падчас плавання паэта на лодцы па возеры Голны пад краснагрудскім дварком Чэслава Мілаша.

Як мы ўжо згадвалі ў папярэднім нумары, 10-12 мая ў краснагрудскі дварок, у якім зараз знаходзіцца Міжнародны цэнтр дыялогу, прыбылі прадстаўнікі пяці польскіх усходніх ваяводстваў, а таксама прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і культурных устаноў, якія супрацоўнічаюць з краінамі-ўдзельніцамі Усходняга партнёрства. Сустрэча была арганізавана сумесна Усходнім домам у Бруселі і сейненскім Фондам «Пагранічча мастацтваў, культур і народаў». Ганна Выганоўска-Блажэеўска з Нацыянальнага цэнтра культуры, успамінаючы аб планаваных імпрэзах у рамках «Усходу культуры», мерапрыемства, якое мае спалучаць праз імпрэзы тры гарады і рэгіёны ўсходняй Польшчы і краіны Усходняга партнёрства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF