Ніва № 22 (2977), 2 чэрвеня 2013 г.

Для госпісу, для жыцця

Іаанна ЧАБАН

Хлебам і соллю прымалі гасцей гаспадары інтэграцыйнага спаткання „Добрай волі” ў Новай Волі. Тамтэйшы Фонд „Падляшскі анкалагічны госпіс”, Госпіс прарока Ільі і Майстэрня для працоўнай тэрапіі аб’ядналі свае сілы і арганізавалі ўжо трэці веласіпедны марафон „Для госпісу, для жыцця”, ганаровы патранат над якім трымаў бурмістр Міхалова.

Нававольская неабыякавасць да лёсу хворых і інвалідаў хутка пашырае круг сваіх аднадумцаў. Паводле слоў прадстаўніцы арганізатараў, каардынатаркі госпісу Магдалены Юрчук, яшчэ не здарылася, каб нехта адмовіўся ад падтрымкі гэтага мерапрыемства. Сапраўды, шмат дарослых і дзяцей далучылася да веласіпеднага марафона ў заўсёды рады гасцям скіт айца Гаўрыіла ў Адрынках. Сярод удзельнікаў марафона быў і намеснік прэзідэнта горада Беластока Аляксандр Сасна. З гэтай акцыяй ён звязаны ад самага пачатку. „Мне вельмі залежыць, каб людзі даведаліся пра госпіс, — кажа спадар Сасна. — Вялікая падзяка належыцца доктару Паўлу Грабоўскаму, які пакінуў дастатняе, варшаўскае жыццё, каб дапамагаць хворым і інвалідам у нашым рэгіёне. Апрача таго для многіх яго ініцыятыва стала вырашэннем праблемы беспрацоўя. Я задаволены, што столькі людзей сюды прыйшло, асабліва моладзі. Гэтае мерапрыемства з’яўляецца для іх самым лепшым урокам адкрытасці, добразычлівасці і талерантнасці. Добра помню часы, калі інвалідаў скрывалі ад людскога вока, а яны ж маюць аднолькавае права на паўнавартаснае жыццё”.

У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF