Ніва № 22 (2977), 2 чэрвеня 2013 г.

Экзамен па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Бельскія і гайнаўскія белліцэісты, якія ў пачатку мая пачалі здаваць матуральныя экзамены, згодна гаварылі, што ў выпадку праверкі ведаў і ўмеласцей па беларускай мове найбольш хваляваліся ў час прэзентацый. Паводле белліцэістаў, дастаткова было трохгадовай падрыхтоўкі на ўроках і дома, каб паспяхова здаць пісьмовы матуральны экзамен па беларускай мове.

Пісьмовы матуральны экзамен па беларускай мове адбыўся 16 мая. У Бельскім белліцэі да экзамену ў падставовай формуле прыступілі 108 вучняў, а ў Гайнаўскім — 110. Адзін вучань з бельскай школы будзе здаваць матуральны экзамен у чэрвені, а 5 вучняў з белліцэя ў Бельску і 8 асоб з белліцэя ў Гайнаўцы, як пераможцы алімпіяды па беларускай мове, атрымаюць максімальную колькасць балаў, якую можна здабыць у час матуральнага экзамену ў пашыранай формуле.

Калі мае суразмоўцы з Гайнаўскага белліцэя выходзілі з пісьмовага экзамену па беларускай мове, па-рознаму выказваліся наконт ступені цяжкасці прапанаваных ім задач. Аднак лічылі, што ў цэлым паспяхова справіліся з матуральным экзаменам па беларускай мове, у час якога вучням трэба было напісаць сачыненне на тэму аднаго з двух прапанаваных да разгляду твораў — верша Янкі Купалы «Не шукай» або «Споведзі» Ларысы Геніюш. Гайнаўскія белліцэісты найчасцей адклікаліся ў сваіх працах да верша Янкі Купалы. Былі таксама вучні, якія пісалі сачыненне на аснове фрагмента «Споведзі» Ларысы Геніюш. Фрагменты «Споведзі» і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF