Ніва № 22 (2977), 2 чэрвеня 2013 г.

Вучыць дзяцей пашаны да працы

Юрка БУЙНЮК

Я вельмі добра ўспамінаю сваё дзяцінства на вёсцы. Хаця яно было нялёгкае, то шмат мяне навучыла як далей жыць у дарослым жыцці. Навучыла мяне паважаць старэйшых — бацькоў ды дзядоў. Калі пачынаецца лета, я люблю вяртацца на вёску, каб дапамагчы маім бацькам. Час непазбежна бяжыць ды на тварах і целах пакідае адбітак старасць. З году ў год я бачу маіх бацькоў штораз больш слабенькімі ды бездапаможнымі. Родная вёска, хата, прырода прыгадваюць мне праведзеныя тут дзяцінства і маладосць. Летнія ўсходы ды захады сонца асацыяваліся мне з сенакосамі і жнівам. Тут я ведаю кожнае поле, кожную расліну. Як прыеду сюды, тады жыву. Адно мне баліць, што адыходзяць людзі. У маёй вёсцы памерла многа старых, вартасных людзей. Аднак па сабе аставілі плады сваёй працы — дамы, гаспадаркі, а ў асноўным — добрыя ўспаміны. Усё гэта звязанае з маімі ўспамінамі, калі я дапамагаў бацькам пры цяжкай працы на гаспадарцы. Мой тата заўжды быў найлепшым гаспадаром. Ён прыдбаў усё сваёй цяжкай працай. Калісьці мы з татам познім жнівеньскім вечарам вярнуліся з поля і я стаў пісаць верш „Жніво”. Тады з кухні пачуў я размову майго таты з бабуляй.

— Чамуж ты сынок малога так ганяеш да працы? — клапацілася за мяне бабуля Манька

— Я, мамо, яго ад малога прывучаю да цяжкай працы. Як навучыцца цяжка працаваць, то яму будзе лягчэй у будучыні. Ведаеце, мамо, з вясковага прасцей зрабіць гарадскога, але з гарадскога хлопца вясковага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF