Ніва № 22 (2977), 2 чэрвеня 2013 г.

Еўразбочанне

Віктар САЗОНАЎ

Як гэта ганарова, калі ты прадстаўляеш сваю краіну. Цэлую краіну, а не асобна ўзятую школу або працоўны калектыў. Не калгас і не дзяржаўную ўстанову. Не вёску, не горад, не раён і нават не вобласць. А цэлую краіну. Сваю. Родную.

А за табой стаіць твая дзяржава і твой народ. З тваімі бацькамі і дзецьмі, з роднымі, з роднымі родных, з суседзямі і з суседзямі суседзяў. З сябрамі, знаёмымі і незнаёмымі людзьмі, але кожны з якіх перажывае за цябе, верыць у цябе, ганарыцца табой...

Што можа быць важней?! Што можа быць больш ганарова?!

Кожны з нас ганарыцца сваімі. У школе кажуць вучням, што гэтая школа ганарыцца тым, што ў ёй вучыўся нейкі славуты дзеяч. У канкрэтным палку ганарацца героямі, якія значыліся ў яго шэрагах. Тое самае адбываецца і ў маленькай вёсачцы, і ў шматлюдным абласным цэнтры, і мітуслівай сталіцы.

Кожны школьнік неверагодна востра адчувае адказнасць перад сваім класам, калі прадстаўляе яго на нейкай алімпіядзе па біялогіі ці спартыўных спаборніцтвах. Ну а калі чалавек прадстаўляе цэлую краіну...

На Еўрабачанні нашу краіну прадстаўляла даволі вядомая спявачка. Яе кар’ера з большага склалася, талентам яна не абдзеленая, ды і перспектывы росту таксама мажлівыя. З удачай, зноў жа, някепска. Выпала ж менавіта ёй прадстаўляць Беларусь на Еўрабачанні, хоць і не з першага разу. Мінулым годам быў непрыемны сюжэт з фальсіфікацыяй падліку галасоў у сувязі з паездкай на ўсё тое ж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF