Ніва № 22 (2977), 2 чэрвеня 2013 г.

„Гайнаўка-2013”- свята прыгажосці і асалоды

Кастусь БАНДАРУК

У нядзелю 26 траўня у Беластоцкай оперы і філармоніі ўрачыстым гала-канцэртам завяршыўся ХХХІІ Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2013”. Агулам у сёлетнім фестывалі прынялі ўдзел 22 аматарскія і прафесійныя хары з Польшчы, Беларусі, Балгарыі, Эстоніі, Малдовы, Расеі і Украіны. Журы ва ўзбагачаным складзе прызначыла ўзнагароды ў пяці катэгорыях хароў: парафіяльных, аматарскіх свецкіх, з музычных школ, дзіцяча-моладзевых і прафесійных.

Мабыць, для нікога не было неспадзяваным, што ў катэгорыі прафесійных хароў першае месца заняў Акадэмічны камерны хор Дзяржаўнай філармоніі з Кастрамы (Расея). Сярод парафіяльных хароў журы найвышэй ацаніла таксама два расейскія хары: Сабора святога Андрэя Першапакліканага ў Калінінградзе і гурт салістаў з Растова „Rostov-Don Art Music”. Што тычыцца калінградскага хору, то ўжо падчас выступлення я адразу зразумеў, што гэтыя 8 мужчын у сутанах напэўна знойдуць прызнанне ў сяброў журы і не памыліўся. З ліку аматарскіх свецкіх хароў найбольш спадабаўся хор Ваяводскай камендатуры Паліцыі ў Беластоку. З размовы з адной з харыстак Ірэнай Юргялевіч я даведаўся, што гэта ніяк не навічкі, бо хор існуе і выступае ўжо 10 гадоў, толькі я пра гэта не ведаў.

Традыцыйна высокі ўзровень прадстаўлялі навучэнцы музычных школ. Таму і не дзіва, што ў групе хароў з музычных школ найвышэй быў ацэнены акадэмічны хор „Сонячны Струм” з Нікалаева ва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF