Ніва № 21 (2976), 26 мая 2013 г.

Новае свята ў Кудаку архімандрыта Гаўрыіла

Ганна КАНДРАЦЮК

Першай знаёмай асобай, якую я сустрэла ў Кудаку, быў тэлерэжысёр Юры Каліна. Ён стаяў у элегантным касцюме ў цяні пад ліпай і ўзіраўся на 800-метровую кладку, па якой няспынным патокам перамяшчаўся народ. Многіх паломнікаў паклікаў сюды славуты фільм „Архімандрыт”, шэдэўр, які заваяў прызнанне на міжнародных фестывалях. І зараз Юры атрымаў запрашэнне на фестываль у Хабараўск:

— Але пакуль не вырашыў ці туды ехаць, — кажа, — чакаю добрай весткі ад арганізатараў, якія вяртаюць кошт падарожжа толькі лаўрэатам.

Другой вядомай і віднай асобай быў прафесар Антон Мірановіч. Славуты гісторык пераапрануўся ў светлы сціхар, каб папоўніць рады прыслужнікаў мітрапаліта Савы. Прафесар Мірановіч — фундатар каплічкі ў гонар св. Антонія Пячэрскага, да якой выстойвала доўгая чарга паломнікаў. Усе хацелі пакланіцца іконе і запаліць свечку стагоддзямі шанаванаму ў наваколлі мястэчка Нарва святому. Менавіта прафесар Антон Мірановіч адшукаў звязаныя з Адрынкамі гістарычныя крыніцы культу святога Антонія, якія сягаюць пачатку XVІ стагоддзя. Сёння з рук мітрапаліта даследчык атрымае медаль Марыі Магдаліны другой ступені.

Трэцяй сустрэтай у Кудаку асобай быў Міхал Аляксейчык, былы генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску і Беластоку.

— А вы тут якім чынам папалі? — пацікавіліся мы.

— А я прыехаў на Фестываль царкоўнай музыкі ў Гайнаўку і, калі даведаўся пра свята, сеў у машыну (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF