Ніва № 21 (2976), 26 мая 2013 г.

Малітва званоў

Іаанна ЧАБАН

Пяты раз у супрасльскі, веснавы небасхіл узняліся конкурсныя, пасхальныя вяшчанні званоў. Хаця паводле старога звычаю ў велікодны перыяд кожны можа званіць на славу Божую, у Супраслі гэтай справай заняліся самыя лепшыя, у асноўным расейскія, украінскія і беларускія спецыялісты. Прыехалі яны сюды як удзельнікі Міжнароднага фестывалю царкоўнага званарства «Абвяшчае, праслаўляе, заклікае». У гэтым годзе ўдзел у конкурсе заявіла больш за трыццаць выканаўцаў, з якіх 23 было кваліфікаваных у адборачнае спаборніцтва. У іх ліку апынуліся дэбютанты і пераможцы іншых званарскіх аглядаў. Канкурсанты забралі шматлікую публіку ў сапраўднае культурнае падарожжа па цэрквах і скітах між іншым, Гайнаўкі, Віцебска, Кіева ці Масквы. Архаічныя, сціплыя водгукі манастыроў на роўні з віртуознасцю вялікіх храмаў Расеі ўводзілі слухачоў у радасны пасхальны настрой.

Кароткі тэхнічны аналіз званарскага майстэрства чытачам «Нівы» даў член конкурснай камісіі, знаўца візантыйскай музыкі Марцін Абійскі.

— Розніцы ў стылі і званарскай тэхніцы выступаюць не толькі паміж краінамі, але і суседнімі прыходамі, — паясняе ён. — Нязменнай застаецца рытміка. Удар павінен быць роўным і стабільным. Любыя яго змены мусяць вызначацца паслядоўнасцю. Рытмічна-меладычныя фігуры бываюць аднастайнымі і разнароднымі. Тут важная якасць, глыбіня гуку, рытмічныя вартасці і вядзенне музычнай фразы. Кожная прэзентацыя мае сваю канцэпцыю, асноўнымі часткамі якой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF