Ніва № 21 (2976), 26 мая 2013 г.

У гонар Сакрата Яновіча

Аляксей МАРОЗ

Вучні Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, якія займаюцца ў тэатральным кружку ў Музеі і асяродку беларускай культуры пад наглядам акцёра і рэжысёра Іаанны Стэльмашук-Троц, выступілі ў кіназале музея са спектаклем на аснове драмы светлай памяці Сакрата Яновіча «Не пашанцавала». Нягледзячы на тое, што падрыхтоўка да выступу распачалася раней, чым памёр наш славуты беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, спектакль быў свайго роду данінай у гонар Сакрата Яновіча.

— Мы вялікім намаганнем будавалі музей і я вельмі задаволены, што тут разгортваецца яшчэ і тэатральная дзейнасць. Калі глядзім на маладых, якія выступаюць па-беларуску, гэта падтрымлівае на духу і дае надзею, што беларускасць будзе тут захоўвацца, — заявіў пасля спектакля былы настаўнік Гайнаўскага белліцэя і будаўнік музея Аляксей Харкевіч.

— Мне пастаноўка п’есы вельмі спадабалася. Важна, што напісаў яе Сакрат Яновіч. Я асабліва цешуся, што маладыя людзі хочуць гуляць у тэатр і выступаць па-беларуску, — сказала Марыя Балтрамюк, таксама былая настаўніца. — Камедыя тычыцца суадносін паміж вёскай і горадам. Змест п’есы важны і актуальны таксама цяпер. Яновіч пісаў творы з глыбейшымі думкамі. Сёння цікава было паглядзець інтэрпрэтацыю твора «Не пашанцавала».

Хаця сабраныя ў кіназале, а было іх многа, звярталі перш за ўсё ўвагу на ігру маладых акцёраў з белгімназіі і белліцэя, то ў думках успомнілі таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF