Ніва № 21 (2976), 26 мая 2013 г.

Фатограф мінулай эпохі

Уля ШУБЗДА

Дзякуючы здымкам Янкі Сівіцкага захаваўся вобраз беларускіх вёсак з пад Дубровы-Беластоцкай у ХХ ст. Называлі яго ў родным Ячне „сваім фатографам”, „вясковым фатографам”, аднак напэўна можна яго лічыць прафесіяналам. Яшчэ да Другой сусветнай вайны атрымаў ён грунтоўную адукацыю ў гродзенскага яўрэя. Да сёння ў многіх хатах Ячна і навакольных вёсак можна знайсці здымкі, зробленыя Янкам Сівіцкім. Гэта нярэдка адзіная памятка па продках і забытых часах мінулай эпохі.

Янка нарадзіўся ў Іркуцку. Яго бацькі Шымко і Маня выехалі з роднага Ячна ў бежанства ў 1915 г. Сям’і Сівіцкіх на чужыне, як нямногім, пашанцавала настолькі, што заўсёды ў іх было што з’есці. Шымко працаваў у мясцовым рэстаране, у якім атрымліваў „менажку (кацялок) шмальцу”.

— Калі яны вырашылі вярнуцца ў родныя старонкі, людзі, з якімі Шымко працаваў у Іркуцку, не хацелі яго адпусціць, — успамінае пляменнік Янкі, Аляксандр Сівіцкі. У час доўгага падарожжа на радзіму маленькі Янка навучыўся хадзіць. Першыя крокі паставіў у цягніку, які ехаў з глыбокай Расіі на бацькаўшчыну.

Шымко, бацька Янкі, як гавораць у Ячне, быў „майстравіты”. Сам пасля прыезду з Іркуцка паставіў новую драўляную хату. Таксама сам паклапаціўся пра вокны і дзверы, якія былі зроблены надта дакладна.

— Шымко быў цясляр і сталяр летам, а зімой — шавец, — узгадвае Аляксандр Сівіцкі. — Такі спасобны быў!

Каб забяспечыць сям’ю, апрацоўваў яшчэ чужую зямлю сістэмай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF