Ніва № 21 (2976), 26 мая 2013 г.

Мастацтва і духоўнасць царкоўнай музыкі

Аляксей МАРОЗ

Хары і калектывы з Польшчы, Беларусі, Украіны, Сербіі і Грузіі, якія выступілі ў час ХХХІІ Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі — 2013» выклікалі незабыўныя ўражанні ў публікі, якая збіралася ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, дзе з 13 па 18 мая, у вельмі радасны велікодны перыяд прайшла асноўная частка фестывалю. Сабраныя захапляліся мастацтвам царкоўнай музыкі, але важнай была таксама духоўная ангажаванасць харыстаў у час спеву. Асаблівыя малітвы прагучалі з вуснаў прыхадскіх спевакоў, якія падчас багаслужбаў налаўчыліся адначасна звяртаць увагу на правільнае выконванне царкоўнай музыкі і малітву, якую трымаюць у сэрцы. На фестывалі, які адбываецца па благаславенню мітрапаліта варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы і пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага, выступілі разам 23 хары і калектывы, у тым ліку 21 у конкурснай частцы. Гайнаўскаму мерапрыемству спадарожнічала цудоўнае надвор’е, а ў прыгожыя, вельмі цёплыя і сонечныя маёвыя дні можна было спаткаць побач сабора айчынных і замежных спевакоў і завязаць з імі размову. Такой нагодай карысталіся не толькі журналісты, але і адважнейшыя з ліку публікі, якой частка слухала царкоўны спеў таксама ў пленэрных абставінах, на лавачках побач царквы.

Адкрыццё фестывалю адбылося 13 мая, пасля малітваў, якія ўзначаліў мітрапаліт Сава. Сярод запрошаных гасцей быў адзін з самых вядомых у свеце праваслаўных тэолагаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF